Субота, 05 Красавік 2014

Чарговы хабарнік затрыманы ў Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы намесьнік дырэктара адной з устаноў адукацыі Віцебску. Упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі па Віцебскай вобласьці распачатая крымінальная справа ў дачыненьні да намесьніка дырэктара ДУА “Віцебскі вучэбна-курсавы камбінат падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў”, які атрымаў хабар за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб выдачы пасьведчаньня аб падрыхтоўцы кіроўцы.

Фактычна курсант аўташколы, які атрымаў пасьведчаньне, не праходзіў адпаведнае навучаньне і іспыты не здаваў.

Варта адзначыць, што нягледзячы на пастаянна рэклямаваную ўладамі шматгадовую барацьбу з хабарніцтвам і карупцыяй, сёньня ў Беларусі хабараў не бярэ хіба што лянівы або той, каму іх проста не прапаноўваюць. Розьніца толькі ў тым, што чыноўнікі высокага рангу бяруць мільярдамі, а дробная сошка кшталту вышэйзгаданага віцебскага намесьніка дырэктара дастае драбкі.

Крыніца: Беларускі партызан