Друкаваць гэтую старонку
Субота, 12 Ліпень 2014

Кіраўніца раённай арганізацыі «Чырвонага Крыжа» – антысэмітка?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Аляксандар Кірылаў Аляксандар Кірылаў

Віцебскі палітык Аляксандар Кірылаў абураецца тым, што адбываецца ў Чыгуначнай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ён сьцьвярджае, што старшыня гэтай арганізацыі Ірына Канаплёва распальвае міжнацыянальную варожасьць. Паводле слоў палітыка, Канаплёва ня раз адмаўляла грамадзянам у атрыманьні дапамогі на падставе іх нацыянальнай прыналежнасьці.

«Канаплёва мела нахабства казаць: “Вы – жыд. Вы беларускія прадукты не атрымаеце. У Беларусі Чырвоны Крыж не для жыдоў”, – распавядае Аляксандар Кірылаў. – Але ж ня важна, кім я зьяўляюся па нацыянальнасьці – жыдом, татарынам, расейцам, украінцам ці беларусам. У мяне ёсьць пашпарт нацыянальнага ўзору Рэспублікі Беларусь. Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Кірылаў кажа, што за парушэньні заканадаўства аб зваротах грамадзян і парадку разьмеркаваньня гуманітарнай дапамогі Канаплёва неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасьці. Паводле яго слоў, пракуратура таксама прасіла абласны «Чырвоны Крыж» прыцягнуць яе да дысцыплінарнай адказнасьці, аднак кіраўніцтва абласной арганізацыі БТЧК на словы пракурора ніяк не адрэагавала.