Нядзеля, 29 Чэрвень 2014

На Віцебшчыне павялічыліся заробкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў апошнім вясновым месяцы склала 5.393.079 і за месяц вырасла на 208.095 рублёў.

Два першыя месяцы года зарплата работнікаў вобласьці памяншалася: у студзені - на 419.549 рублёў, у лютым - на 25.572 рублі. Вясна парадавала - за першы месяц заработная плата вырасла на 312.282 рублі, красавіцкі прырост склаў 149.362 рублі, у траўні зарплата павялічылася яшчэ на 208.095 рублёў.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у траўні 2014 году склала 6.055.941 рубель, і павялічылася ў параўнаньні з красавіком 2014 году на 3,3%, або на 195.300 рублёў.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені-траўні 2014 году ў параўнаньні са студзенем-траўнем 2013 году павялічылася на 3,6%, у траўні ў параўнаньні з красавіком - на 1,1%.

Налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па абласьцёх і г. Менску

Тройка лідэраў апошняга месяцу вясны выглядае наступным чынам:
Менск - 7.975.630 (+ 256.491) рублёў;
Менская вобласьць - 6.035.024 (+ 243.240) рублёў;
Гомельская вобласьць - 5.713.483 (+ 55.925) рублёў.
Сярэдні заробак за травень у Гарадзенскай вобласьці быў роўны 5.462.677 (+ 163.151) рублёў, у Віцебскай - 5.393.079 (+ 208.095), у Магілёўскай вобласьці - 5.297.958 (+ 235.108), у Берасьцейскай - 5.266.023 (+ 188.059).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў траўні 2014 году (тыс. рублёў)

У траўні 2014 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 8.069,4 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6.805,7 тыс. рублёў, у прамысловасьці - 6.536,5 тыс. рублёў, у сельскай гаспадарцы і лясной гаспадарцы - 4.669,7 тыс. рублёў, у адукацыі - 4.167,1 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў - 4.941,2 тыс. рублёў, прафэсарска-выкладчыцкага складу - 6.810,2 тыс. рублёў.

Заработная плата работнікаў аховы здароўя і прадастаўленьня сацыяльных паслуг у траўні 2014 году склала 4.435,0 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 4.574,7 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 7.309,0 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 4.476,5 тыс. рублёў.

Нагадаем, вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галінах і пра налічаныя заробкі, то бок пра сумы без уліку розных вылікаў.

Крыніца: Хімік.інфо