Нядзеля, 06 Сакавік 2016

Работнікі з Паставаў: На прадпрыемстве прыдумалі суботнік, каб не плаціць нам грошай

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Беларусі працоўны дзень 7 сакавіка перанесьлі на суботу 5 сакавіка. Але не на ААТ «Паставымэбля». У рэдакцыю сайту charter97.org зьвярнуўся адзін з працаўнікоў гэтага прадпрыемства і распавёў, што кіраўніцтва на 5 сакавіка прызначыла суботнік. Гэта значыць, заробленыя ў гэты дзень грошы работнікі ня ўбачаць.

«Чарговы маразм нашай дзяржавы – на нашым прадпрыемстве 5 сакавіка прыдумалі суботнік, каб не плаціць нам грошай. Напраўду ў нас заўтра звычайны працоўны 7-гадзінны дзень, ніякіх прыборак тэрыторыяў», – напісаў чытач.

У дакумэнце, пададзеным рабочым, сказана, што заробленыя 5 сакавіка грошы павінны быць пералічаныя на рахунак Пастаўскага райвыканкаму.

Крыніца: Хартыя'97