20 красавіка начальнік галоўнага ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітрый Хома паведаміў, што ў першы дзень па вакацыях за парты селі 35,5% вучняў вобласьці. Настаўнік адной зь віцебскіх школ на ўмовах ананімнасьці расказаў «Віцебскай Вясьне», што ў ягонай навучальнай установе ў некаторых клясах на ўроках прысутнічалі толькі адзінкі…

Ад 20 красавіка ў Віцебскай кадэцкай вучэльні аднаўляюцца вучэбныя заняткі. Кадэты-навучэнцы мусяць прыехаць у вучэльню 19 красавіка да 20.00, паведамляе афіцыйны сайт Віцебскай кадэцкай вучэльні.

За незаконнае абарачэньне наркотыкаў (арт. 328 КК) у 2019 годзе ў Беларусі асудзілі 52-х непаўнагадовых асобаў. Паводле выраку судоў 31 падлетак трапіў у месцы пазбаўленьня волі, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.

За 9 месяцаў 2019 году ад гвалтоўных злачынстваў супраць полавай недатыкальнасьці ў рэгіёне пацярпеў 21 непаўнагадовы. Такая статыстыка была агучаная падчас каардынацыйнай нарады, якая адбылася на днях у пракуратуры Віцебскай вобласьці.

У Браславе да абласных “Дажынак” правялі капітальны рэмонт у дзіцячым садку №3. Цяпер на адной зь пясочніц каля садку стаіць імправізаваны міліцэйскі бус. Дзякуй мясцовым дызайнэрам, што не дадумаліся закратаваць акенцы…