Аршанскі праваабаронца, кіраўнік прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў пачуў страшны дыягназ ад лекараў: рак лёгкіх. Ён перанёс ужо тры апэрацыі, аднак неабходны яшчэ адзін курс лекаваньня.

На думку праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, адзіным цывілізаваным спосабам разьвязаньня сытуацыі, што склалася ў Віцебску празь меркаванае будаўніцтва Сафійскага сабору, зьяўляецца мясцовы рэфэрэндум, ініцыяваць правядзеньне якога актывіст прапанаваў гарадзкому савету дэпутатаў.

8 кастрычніка ў Віцебску ў «Эўрапейскім доме» прайшлі адразу дзьве канфэрэнцыі руху «За свабоду». Спачатку рухаўцы ўсходняй часткі Віцебшчыны абралі сваіх дэлегатаў на рэспубліканскую канфэрэнцыю, а пасьля на абласной канфэрэнцыі прадстаўнікі з рэгіёнаў вызначыліся з новым каардынатарам ўсёй вобласьці.

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў адмовіла праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ў разглядзе дзесяці яго прапаноў па ўдасканаленьні выбарчых працэдур, забесьпячэньні адкрытасьці галасаваньня і падліку галасоў. Прычым усе прапанаваныя ім зьмены, паводле сьцьверджаньня праваабаронцы, не патрабуюць унясеньня зьменаў у дзейны Выбарчы кодэкс краіны.

Прыканцы красавіка віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Леанід Сьвецік пабывалі ў сталіцы Нарвэгіі горадзе Осьлё з працоўным візытам. Запрашалым бокам выступіла праваабарончая арганізацыя «Нарвэскі Хэльсынскі камітэт». Мэта візыту – азнаямленьне з досьведам работы дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацыяў па прыёме, адаптацыі і інтэграцыі замежных грамадзян, якія папрасілі прытулак у Нарвэгіі.