Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Верасень 2021

Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабаронцаў!

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

17 верасня распачалася міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» - #FreeViasna. Гэтая дата абраная не выпадкова: 17 верасня 2020 году па дарозе дадому з урачыстага ўручэння прэміі імя Яна Карскага была затрыманая прадстаўніца арганізацыі Марфа Рабкова. На працягу году ціск на праваабаронцаў толькі ўзмацняўся: было распачата некалькі крымінальных спраў, праводзіліся шматлікія вобшукі, сябраў «Вясны» затрымлівалі, а некаторых пры гэтым збівалі, выклікалі на допыты нават тых, хто даўно не мае дачынення да дзейнасці арганізацыі.

На дадзены момант за кратамі знаходзіцца сем «вясноўцаў»:

  • старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі;
  • намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч;
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч;
  • каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова;
  • кіраўнік Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка;
  • валанцёрка з Рэчыцы Таццяна Ласіца;
  • валанцёр з Мінску Андрэй Чапюк.

Шмат год яны дапамагалі людзям у адстойванні і абароне іх правоў і грамадскіх інтарэсаў, аналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, рыхтавалі і падавалі скаргі і справаздачы ў ААН, бралі ўдзел у яе сесіях, выпрацоўвалі рэкамендацыі да ўладаў Беларусі, падтрымлівалі стасункі з праваабарончымі арганізацыямі ўсяго свету, атрымоўвалі прэстыжныя ўзнагародны за сваю дзейнасць. А цяпер – салідарнасць і падтрымка патрэбная ім самім!

Рэдакцыя «Віцебскай Вясны»