Панядзелак, 03 Май 2021

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу праваабаронцы Ірыны Траццяковай

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3823/2020 індывідуальную скаргу Ірыны Траццяковай. Праваабаронца настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла яе права на ўдзел у масавым мерапрыемстве

Пастановай суду Кастрычніцкага раёну Віцебску ад 27 сакавіка 2017 году Ірына Траццякова прызнаная вінаватай у парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення мітынгу і на падставе часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП падвергнутая адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што на момант вынясення пастановы складала 690 беларускіх рублёў.

Для абароны свайго права на ўдзел у мірных публічных акцыях праваабаронца звярталася ў вышэй стаячыя судовыя інстанцыі. Аднак беларускія суды адмовіліся абараняць яе правы, матываваўшы сваю адмову тым, што суд Кастрычніцкага раёну Віцебску вынес пастанову, заснаваную на законе, і абгрунтаваў сваё рашэнне фактычнымі доказамі.

Лічачы, што пракурорскі нагляд у Рэспублікі Беларусь з'яўляецца неэфектыўным, Траццякова не звярталася ў гэты дзяржаўны праваахоўны орган. Аднак беларускія ўлады, зыходзячы з таго, што Траццякова ня абскардзіла судовыя пастановы ў органах пракуратуры, лічаць, што яе скаргу трэба прызнаць непрымальнай.

Паводле беларускіх уладаў, за 9 месяцаў 2020 году органамі пракуратуры Беларусі на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях быў прынесены 2 261 пратэст, з якіх задаволена 1 978 (87,5%). Яны запэўніваюць, што прыведзеныя лічбы сведчаць аб тым, што пракурорскі нагляд па гэтым напрамку зʼяўляецца дастаткова эфектыўным сродкам абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

«Такім чынам, заяўнікам ня былі вычарпаныя ўсе наяўныя ўнутраныя сродкі прававой абароны, што ў адпаведнасці з артыкулам 2 Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах цягне немагчымасць прадстаўлення пісьмовага паведамленні на разгляд Камітэта», – упэўненыя ў свой праваце беларускі ўрад.

На гэтай падставе, улады лічаць, што зварот Ірыны Траццяковай ў КПЧ варта разглядаць як злоўжыванне правам на падаванне ёй паведамлення ў міжнародныя органы. Між тым, Камітэт па правах чалавека ААН індывідуальную скаргу праваабаронцы зарэгістраваў.

Міхась Пісараў