Серада, 07 Май 2014

Дзяржорганы адмовіліся зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Леанід Сьвецік Леанід Сьвецік

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў пераканаць найвышэйшыя дзяржаўныя органы зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі. Праваабаронца хацеў даведацца пра пазыцыю суду наконт адпаведнасьці артыкулаў 120, 122-124 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.

Згодна зь дзеючым заканадаўствам беларускія грамадзяне ня маюць права наўпрост зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд. Такім правам валодаюць толькі некалькі вышэйшых дзяржаўных органаў і адна службовая асоба: Палата прадстаўнікоў або Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет міністраў, прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь. Па iх зваротах Канстытуцыйны суд дае заключэньні – у прыватнасьці, заключэньні наконт адпаведнасьці законаў, дэкрэтаў, указаў прэзыдэнта, міжнародных дамоўных і іншых забавязаньняў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

Зьвяртаючыся ў найвышэйшыя дзяржаўныя органы ўлады, Леанід Сьвецік прасіў іх зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд для таго, каб ён вырашыў пытаньне аб адпаведнасьці некаторых артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага закону дзеючай Канстытуцыі і стандартным мінімальным правілам ААН у дачыненьні да мер, не зьвязаных з турэмным зьняволеньнем (Такійскі правілы).

У сваёй заяве праваабаронца прывёў наступныя аргумэнты:

Падчас вытворчасьці па крымінальнай справе дазнаўца /сьледчы ў дачыненьні да падазраванага (абвінавачванага) можа выбіраць і прымяняць меры стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах (арт. 120 КПК РБ), перадачы асобы, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пад назіраньне камандаваньня вайсковай часткі (арт. 122 КПК РБ), аддачы непаўналетняга пад нагляд (арт. 123 КПК РБ), заклад (арт. 124 КПК РБ). Заканадаўца, калі зыходзіць зь літаральнага прачытаньня тэксту крымінальна-працэсуальнай нормы, не прадугледзеў атрыманьня згоды асобы (падазраванага або абвінавачванага), у дачыненьні да якой выбіраюцца і ўжываюцца вышэй пералічаныя меры стрыманьня.

Відавочна, што меры стрыманьня маюць псыхалягічна-прымусовы характар – абмяжоўваюць свабоду абвінавачванага (падазраванага) псыхічным узьдзеяньнем. Гэтыя меры не зьвязаныя з ізаляцыяй ад грамадзтва, не пасягаюць на само ядро правоў, гарантаваных артыкулам 25 Канстытуцыі РБ (свабода, недатыкальнасьць і годнасьць асобы) і звычайна зьвязаныя зь некаторымі ўмовамі іх ажыцьцяўленьня, а таксама спалучаныя з абмежаваньнем права, прадугледжанага артыкулам 30 Канстытуцыі РБ (права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства).

Псыхалягічна-прымусовыя меры павінны выбірацца і прымяняцца ў межах тэрмінаў папярэдняга расьсьледаваньня і судовага разбору і пры згодзе зацікаўленых асобаў (а часам толькі пры іх хадайніцтве). Толькі ў гэтым выпадку ёсьць вялікая імавернасьць таго, што гэтыя забавязаньні будуць выкананыя абвінавачваным (падазраваным).

Палажэньні ж артыкулаў 120, 122, 123 і 124 КПК РБ як паводле літаральнага сэнсу, гэтак і паводле сэнсу, надаванага ім правапрымяняльнай практыкай, не прадугледжваюць падчас дасудовай вытворчасьці па крымінальнай справе атрыманьня згоды абвінавачванага (падазраванага).

Псыхалягічна-прымусовыя меры стрыманьня рэгулююцца Стандартнымі мінімальнымі правіламі ААН у дачыненьні да мер, не зьвязаных з турэмным зьняволеньнем (Такійскія правілы), прынятымі Рэзалюцыяй Генэральнай Асамблеі ААН, ад 14.12.1990 № 45/110.Згодна з п. 3.4 гэтых правіл не зьвязаныя з турэмным зьняволеньнем меры, якія накладваюць якое-небудзь забавязаньне на абвінавачванага (падазраванага) і якія прымяняюцца да фармальнага разбору або суду або замест іх, патрабуюць згоды абвінавачванага (падазраванага).

Такійскі правілы зьяўляюцца складовай часткай заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сілу часткі 1 артыкулу 8 Канстытуцыі РБ (прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права), маюць большую юрыдычную моц у адносінах да звычайнага закону - беларускага Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Такім чынам, палажэньні артыкулаў 120, 122, 123 і 124 КПК РБ не адпавядаюць ані Канстытуцыі, ані міжнародным дамовам.

Вось такая выснова была зробленая віцебскім праваабаронцам.

Аднак гэтыя аргумэнты ня сталі пераканаўчымі ні для прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ні для Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, ні для Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, ні для Савету міністраў Рэспублікі Беларусь.

Так, намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч паведаміў, што падставаў для пастаноўкі перад Канстытуцыйным судом пытаньня аб праверцы канстытуцыйнасьці палажэньняў артыкулаў 120, 122, 123 і 124 КПК ня маецца. Сваю адмову зьвярнуцца ў КС сп. Калінковіч матываваў наступным чынам:

«Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у дачыненьні да мер, не зьвязаных з турэмным зьняволеньнем (Такійскі правілы, прынятыя 14 сьнежня 1990 г. Рэзалюцыяй 45/110 Генэральнай Асамблеі ААН), на якія дадзена спасылка ў абгрунтаваньне Вашага пункту гледжаньня, не датычаць міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь і носяць рэкамэндацыйны характар. Апроч таго, як вынікае з заўвагі, што зьмяшчаецца ў тэксьце Такійскі правілаў, яны падлягаюць прымяненьню з улікам палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных умоў кожнай краіны, а таксама мэтаў і задач яе сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя (пункт 1.3)».

Падобнай пазыцыі прытрымліваюцца ў адміністрацыі прэзыдэнта і ў абедзьвюх палатах беларускага парлямэнту.

А Савет міністраў і зусім не стаў абгрунтоўваць сваю адмову. Начальнік аддзелу па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб апарату Савету міністраў Рэспублікі Беларусь А. Коўшар толькі паведаміў, «што Прэзыдыюмам Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь 1 красавіка 2014 г. прынятае рашэньне аб адмове ў задавальненьні Вашай просьбы аб накіраваньні Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у вызначаным парадку у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прапановы аб праверцы на адпаведнасьць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкулаў 120, 122-124 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».

Тым ня менш праваабаронца выказаў задавальненьне той акалічнасьцю, што найвышэйшыя дзяржаўныя органы ўлады збольшага сур’ёзна паставіліся да яго заявы, глыбока і ўсебакова аргумэнтавалі сваю адмову зьвярнуцца ў КС. Ён шкадуе толькі пра тое, што яму так і не давялося даведацца пра пазыцыю самога Канстытуцыйнага суду наконт пытаньня адпаведнасьці Канстытуцыі і міжнародным дамовам палажэньняў артыкулаў 120, 122, 123 і 124 КПК РБ. На думку Леаніда Сьвеціка, магчымасьць непасрэднага звароту грамадзян у Канстытуцыйны суд станоўча паўплывала б на разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне і паскорыла б фармаваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.