Гэта Мікалай Шарах, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу з Полацку, які падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК ("Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці"), і актывіст Аляксандр Бажкоў, асуджаны судом Аршанскага раёну на тры месяцы арышту па гэтым жа артыкуле.

"Віцебская вясна" вырашыла апублікаваць паведамленні, якія прыходзяць у рэдакцыю з папраўчых устаноў адкрытага тыпу - "хіміі". Мы адмыслова не называем аўтараў паведамленняў, каб не наклікаць на іх гнеў і расправу з боку кіраўніцтва і працаўнікоў папраўчых устаноў. Аўтарскую стылістыку пакідаем без зменаў.

Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама пра стаўленне да іх з боку іншых зняволеных і адміністрацыі.

На «хіміі», ці афіцыйна – у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу (ПУАТ), свабода асуджаных мусіць абмяжоўвацца, а не адбірацца. Некаторыя мяркуюць, што на «хіміі» у зэка больш правоў, чым на зоне. Але апошнім часам даходзіць інфармацыя, што «хімікі» усё часцей сутыкаюцца не толькі з абмежаваннем волі, але і з абмежаваннем элементарных правоў. Пра гэта размаўляем з былым палітзэкам Міхаілам Жамчужным.

73-гадовы дысідэнт і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда 11 чэрвеня выйшаў на волю з віцебскага ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ). Ён правёў за кратамі 8 сутак, якія яму прысудзілі за бел-чырвона-белы парасон і стужку такіх жа колераў (арт. 24.23 КаАП). Па вызваленні Хамайда прызнаўся, што было цяжка, але сваім турэмшчыкам ён ні на што не скардзіўся і нічога ў іх не прасіў.