Мікіта Прысталенка цалкам адбыў тэрмін пакарання, прысуджаны яму на падставе артыкулу 370 Крымінальнага Кодэксу («Апаганьванне дзяржаўных сімвалаў»). 25 лютага 2021 году ён сарваў у цэнтры Менску два дзяржаўныя сцягі. Год абмежавання волі («хіміі») Мікіта Прысталенка правёў у Мазыры, у ПУАТ 21. 31 верасня мінулага году праваабарончая супольнасць прызнала яго палітзняволеным.

Палітзняволены вязень Папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці ў п. Віцьба, адвакат Максім Знак, якога асудзілі на дзесяць гадоў турмы за ўдзел у выбарах-2020 на баку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, 8 чэрвеня быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

28-гадовы Мікіта Палеонак  быў затырманы 16 студзеня ў Віцебску. За кратамі ён знаходзіцца амаль пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт.369 КК). 27 студзеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.

7 чэрвеня праваабаронцы звярнулісь да ўладаў з патрабаваннем неадкладнага перагляду прынятага ў дачыненні да жыхара Полоцка Андрэя Сяргеенкава судовага рашэння. На думку грамадскіх актывістаў перагляд павінен адпавядаць прынціпам справядлівасці, захоўвацца справы на абарону.

31 мая праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным жыхара Аршанскага раёна Артёма Баброва з прычыны крымінальнага пераследу за рэалізацыю ім права на свабоду выказвання меркавання.