Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу Жыхары Оршы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі павінны былі ў нядзелю, 10 ліпеня прыбыць да месца пачатку адбывання пакарання ў выглядзе "хіміі", але замест гэтага апынуліся ў іншай краіне, дзе яны апынуліся ў недасяжнасці беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

10 ліпеня Яна напісала адкрыты ліст усім неабыякавым да яе лёсу беларусам і расейцам. Да 2018 года палітвязня Яна Пінчук пражывала ў Віцебску, пасля чаго пераехала ў Расейскую Федэрацыю. Па сцвярджэннях следчых органаў Рэспублікі Беларусь, маладая жанчына з'яўлялась адміністратарам тэлеграм-канала "Віцебск 97%". 

Праваабаронцы канстатуюць, што ў апошнія месяцы павелічваецца колькасць выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Амаль штодня грамадскія арганізацыі выступаюць з заявамі ў якіх прызнаюць беларускіх грамадзян палітвязнямі.

30-гадовы віцебскі мастак, разьбяр па дрэве быў асуджаны па арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Сняжана Кіндзеева прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады. Адбыўшы тэрмін пакарання, Уладзіслаў Макавецкі выйшаў з Івацэвіцкай калоніі №22.

Аляксандр Вольскі асуджаны за допіс «ВКонтакте» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці) да 3-х гадоў «хіміі». Віктар Уласенка асуджаны да 4-х гадоў калоніі агульнага рэжыму адразу па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.