Роберт Тампала жыў у Беларусі і працаваў менэджарам па агульных пытаннях ААТ "ОрионСвит" –дыстрыб“ютарскай кампаніяй, якая займаецца пастаўкамі кандытарскіх вырабаў у гандлёвыя сеткі. У тым ліку распаўсюджвае вырабы расейскіх брэндаў у “Евроопт”, “Корону”, “Соседи”, “АЛМИ”, “ГИППО”.
Падрабязнасцяў, у чым канкрэтна звінавацілі Роберта Тампалу, не вядомыя.
Як толькі навіна пра асуджанага грамадзяніна Польшчы з“явілася з беларускіх незалежныхСМІ, яе неўзабаве перадрукавалі польскія калегі. У медыях Польшчы выйшлі тэксты з загалоўкамі «У Беларусі асудзілі паляка за абразу Лукашэнкі. Ен трапіў у калонію», «Лукашэнка помсціць палякам. Дрэнныя навіны з Беларусі», Рэжым Лукашэнкі пакараў яшчэ аднаго паляка. Ён «абразіў» дыктатара».
Станіслаў Іваноўскі