Нядзеля, 07 Май 2023

У віцебскай калоніі «Віцьба-3» памёр палітзняволены блогер Мікалай Клімовіч

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Палітвязень меў інваліднасць II групы па сэрцы. 61-гадовага блогера затрымалі сёлета 28 лютага ў Пінску - адразу пасля судовага пасяджэння, дзе яму прысудзілі 1 год калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі  - за сатырычны малюнак, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы. Клімовіча прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Пад увагу сілавікоў Мікалай Клімовіч трапіў у снежні 2022г.  Яго затрымалі, і трое сутак ён правёў у ІЧУ. Яму стала дрэнна з сэрцам, міліцыянты  вызвалілі яго да суду.  Вырак суду Пінску і Пінскага раёну Клімовіч спрабаваў абскардзіць 21 расавіка 2023г. У Берасцейскім абласным судзе.  Але яго пакінулі без зменаў. Для адбыцця тэрміна Мікалай Клімовіч быў пераведзены ў віцебскую папраўчую калонію № 3.

Феліцыян Красоўскі