Сваякам Аляксандра Шарабайкі належыць аплаціць 166 рублеў за ўтрыманне ў ІЧУ. Следства па крымінальнай справе распачалося некалькі дзен таму, Шарабайку вінавацяць, верагодна, у тым ліку і за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Пад увагу сілавых структураў глыбоцкі актывіст трапіў пасля падзеяў 2020-га году. Яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у мірных пратэстах і за вывешаны на доме бел-чырвона-белы сцяг. У 2021-м годзе ен быў затрыманы на трое сутак за «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні» – за відэаролік у тэлеграм-канале «Глубокое для жизни», размешчаны ананімнай асобай пад непазнавальным нікам. Але тады крымінальную справу ўласна супраць Шарабайкі не распачалі.
Лявон Каляда