Чацвер, 29 Снежань 2022

Улады налічылі ў Віцебскім рэгіёне каля 200 “экстрэмістаў і экстрэмістак”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З сакавіка бягучага года чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных спраў вядуць спіс асоб, якія маюць дачыненне да так званай экстрэмісцкай дзейнасці. У гэтую базу практычна штодня залічваюцца грамадзяне краіны, якія выказалі незадаволенасць вынікамі падліку галасоў на апошніх выбарах Кіраўніка дзяржавы і потым асуджаныя па так званых «пратэстных народных артыкулах». За апошнія 6 месяц 2022 года колькасць «экстрэмістаў» у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2,5 разы: з 67 імёнаў да 177. Сярод «палітычна нядобранадзейных асоб» 32 жанчыны і 145 мужчын.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі ў Віцебску і Віцебскім раёне пражывала 76 «экстрэмістаў і экстрэмістак», адпаведна ў Оршы і Аршанскі -29, Полацку і ​​Полацкім раёне -21, у Наваполацку -18. 

Па малых населеных пунктах размеркаванне "радыкалаў" выглядае наступным чынам. 

У Паставах і ў прылеглым раёне сілавікамі выяўлена 6 чалавек, а ў Лепелі і Лепельскім раёне 5 дысідэнтаў. 

Рашэннем судоў пацверджаны абвінавачанні ў дачыненні да «прадстаўнікоў народнага супраціву»: па 3 асуджаных - у Глыбокім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах і па 2 - Дубровенскім, Докшыцкім, Міёрскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах. 

У Гарадоцкім і Бешанковіцкім раёнах і ў г. Новалукомль улады выявілі і асудзілі па адным «шкодным апазіцыянеру». 

Сярод найбольш рэвалюцыйна настроеных жыхароў Віцебскага рэгіёну з'яўляліся маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў (43 чалавекі) і ад 31 да 40 гадоў (58 чалавек), што складае без малога 60% ад усіх асуджаных за «экстрэмізм».

 Алег Кунін