Чацвер, 10 Лістапад 2022

Расейскі суд дазволіў перадаць мужчыну беларускім уладам, якога падазраюць у абразе Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд 9 лістапада прыняў рашэнне задаволіць запыт беларускага боку на экстрадыцыю з Расіі ўраджэнца Оршы псіхолага Андрэя Рускіх. Яго падазраюць у двух злачынствах па так званых «народных крымінальных артыкулах», здейсненых ім на тэрыторыі Беларусі. 

Андрэй Рускіх, псіхолаг і псіхатэрапеўт, трэнер у сферы трывожна-фабічных і сэксуальных расстройстваў, аўтар кнігі «Назойлівыя думкі, страхі і ВСД. Як вярнуць паўнавартаснае жыццё» і яшчэ некалькіх кніг па практычнай псіхалогіі, вёў уласны сайт і блогі ў сацсетках.

Андрэя затрымала паліцыянты ў Санкт-Пецярбургу 28 траўня гэтага года. Як тады высветлілася, у Беларусі супраць яго ўзбуджана крымінальная справа з-за каментароў у сацсетках, і ён быў аб'яўлены ў федэральны вышук у РФ. 

Ёсць звесткі пра тое, што 43-гадоваму мужчыну інкрымінуюць крымінальныя дзеянні ў рамках арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ) і арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

 У жніўні расейскія праваабаронцы з «Мемарыяла» прызналі Андрэя Рускіх палітычным зняволеным. Пры гэтым расійскія праваабаронцы, кіраваліся міжнароднымі крытэрыямі, і мяркуюць, што яго крымінальны пераслед палітычна матываваны і звязаны выключна з яго перакананнямі і рэалізацыяй права на свабоду выказвання меркавання. 

Іван Чайка