Аўторак, 08 Лістапад 2022

Арыштаваны жыхар Оршы не мае нічога з рэчаў і просіць дапамогі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Палітвязень аршанец Аляксей Коршун, вывезены з Расеі, знаходзіцца ў Баранавічах. Яму патрэбна маральная і фінансавая дапамога.

Аляксея Коршуна пасля экстрадыцыі з РФ перавялі ў баранавіцкае СІЗА-6 прыкладна на месяц. У лісце маці ён паведаміў, што ў камеры сядзіць адзін. У яго няма ані канвертаў, ані паперы для лістоў, ані кіпяцільніка, нават туалетнай паперы.

«У цэлым усё нармальна. Здароўе таксама нармальна. Можа будзе прасцей пакласці грошы на краму, а я тут куплю ўсё, а то сяджу адзін, нават кіпяцільніка няма».

Аляксей быў асуджаны на 2,5 года калоніі. Пазней яму праз амністыю замянілі калонію на «хімію». Аднак у лістападзе 2021 году ўцёк адтуль у Расію. У Варонежы 21 чэрвеня яго затрымала паліцыя. Маладога чалавека вывезлі ў Беларусь 26 кастрычніка і перадалі ўладам.

Так як Аляксей апынуўся ў крытычнай сітуацыі, таму яму патрэбная  дапамога. Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі. Разам з лістом можна дасылаць канверты і паперу для адказу: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Аляксей Сяргеевіч Коршун.

Іван Чайка