Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Кастрычнік 2022

Жыхар Новаполацка правядзе 18 месяцаў на “хіміі” за абразу работніка міліцыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Віталь Лапко Суддзя Віталь Лапко

У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў прызнаць Максіма вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Па матэрыялах абвінавачання, 28 лютага 2021 у сетцы "ВКонтакте" Максім Камкоў у публічнай групе “Полацк, Наваполацк…” размясціў публікацыю з фота пацярпелага супрацоўніка міліцыі Ляшко, яго асабістымі дадзенымі, тым самым публічна абразіў як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Дзеянні Камкова прычынілі Ляшко маральныя пакуты, якія ён ацаніў у 1 500 рублёў.

Каментар, згодна з высновамі экспертызы, “негатыўна ацэньвае Ляшко і змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое зневажае аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Камкоў здзейсніў абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.

Пад час разгляду справы ў судзе, абвінавачаны прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў міліцыянта. Раней Камкоў выплаціў усю суму маральнай шкоды пацярпеламу, і грамадзянскі пазоў быў судом зняты. 

Іван Чайка