Друкаваць гэтую старонку
Серада, 31 Жнівень 2022

Палітзняволеная Яна Пінчук знаходзіцца ў Смаленскім СІЗА. Хутка яе даставяць у Віцебск

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Палітзняволеная беларуска Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА ў Смаленску. У аўторак яе наведаў адвакат. Раней Пінчук з Пецярбурга перавялі ў Маскву, далей — у Яраслаўль, Бранск. Расійскія ўлады збіраюцца выдаць дзяўчыну Беларусі. Канчатковым пунктам гэтага доўгага драматычнага "падарожжа" стане Віцебскі абласны следчы ізалятар №2.

Беларуска была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021 года, і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Дзяўчына жыла ў Расіі і не падазравала, што сілавікі ў Беларусі аб'явілі яе ў вышук за ўдзел у пратэстах. Рашэнне аб экстрадыцыі прыняла расійская пракуратура, а 1 чэрвеня 2022-га Гарадскі суд Санкт-Пецярбурга дазволіў выдаць Яну Пінчук у Беларусь. Падчас пасяджэння быў зачытаны ліст з Генпракуратуры РБ з гарантыямі, што дзяўчыну не будуць... катаваць на радзіме ў Віцебску.

У Беларусі дзяўчыне за адміністраванне "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў (за "распальванне сацыяльнай варажнечы", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і іншае) пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі.

Яна Пінчук была прызнаная ў Расіі палітзняволенай.