Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Чэрвень 2022

Павел Севярынец склаў за кратамі хрысціянскую віктарыну

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вядомы палітвязень, палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік Павел Севярынец ужо больш як два гады знаходзіцца ў няволі. Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 г. і асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (« Удзел у масавых беспарадках») да 7 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэтыя апошнія два гады, пакуль яго трымалі за кратамі ў Менску, Магілёве і Шклове, ён займаўся складаннем віктарыны «Дрэва жыцця».

Віктарына складаецца з 330 пытанняў  (10 раздзелаў, у кожным з якіх па 33 пытанні). Яны прысвечаны цікавым фактам, вядомым людзям, значным гістарычным падзеям. Знаходзячыся ў няволі, Павел Севярынец не меў доступу да энцыклапедычных даведнікаў і тэматычнай літаратуры, таму ў складанні віктарыны яму дапамагалі родныя і найбліжэйшыя сябры.

Як напісала ў Фэйсбуку жонка зняволенага палітыка Вольга Севярынец, «некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэнняў. У ідэале мы хочам стварыць з яе мабільную гульню. Мы ўпэненыя, што яна будзе карысная многім. Будзем чакаць і вашых ідэй па выкарыстанні».

Станіслаў Іваноўскі