Друкаваць гэтую старонку
Субота, 18 Чэрвень 2022

Барыс Жахоўскі трымае сухую галадоўку ў Наваполацкім ЦІПе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Барыс Жахоўскі Барыс Жахоўскі

Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі знаходзіцца пад арыштам, прысуджаным яму 15 чэрвеня за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Гэта ўжо трэці арышт запар – Жахоўскага асудзілі агулам на 45 сутак. Напярэдадні апошняга суду, 6 дзён таму, ён абвясціў сухую галадоўку.

За кратамі Барыс Жахоўскі знаходзіцца з 14 траўня. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў Наваполацку проста на працоўным месцы.

Па затрыманні навапалачанін быў асуджаны за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў – за рэпост артыкулу з інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага «экстрэмісцкім». Суддзя Наваполацкага гарадскога суду Вольга Баліка асудзіла работніка «Нафтана» на 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП.

Па сканчэнні гэтага тэрміну яго зноўку асудзілі на 15 сутак паводле такога ж самага абвінавачвання: на яго склалі новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. 15 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз. Гэтым разам Наваполацкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні. Суддзя Зінаіда Балаболава пастанавіла пакараць Барыса Жахоўскага арыштам на чарговыя 15 сутак паводле арт. 24.23 КаАП.

Міхась Хмара