Серада, 09 Люты 2022

Праваабаронцы прызналі палітвязнем Александра Міхайлава

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Беларускія праваабарончыя арганізаціі 8 лютага зрабілі заяву аб прызнанні палітвязнямі пяці зняволеных па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу краіны. Сярод прызнаных – і прадпрымальнік з Віцебску Аляксандр Міхайлаў, якога 4 лютага асудзілі на два гады калоніі за абразу прэзідэнта і пагрозы ў дачыненні службовай асобы.

4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебску дырэктара прыватнага прадпрыемства Аляксандра Міхайлава. 

Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Падчас судовага працэсу бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Віцебску Аляксандр Філіпенка. 

Праваабаронцы настойваюць на неадкладным вызваленні палітвязня Аляксандра Міхайлава і спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні яго.

Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.

Павел Жукаў