Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 17 Студзень 2022

Сяргея Васільева з Мёраў прызналі палітвязнем

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Сяргей Васільеў. Сяргей Васільеў.

13 лютага праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Мёраў Сяргея Васільева палітвязнем. Мужчына быў затрыманы 26 жніўня 2021 году і асуджаны на тры гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта (арт. 367 КК). Тэрмін адбывае ў пасёлку Круглае Магілёўскай вобласці (ПУАТ №46).

Праваабаронцы нагадваюць, што Сяргей Васільеў быў затрыманы за тое, што ў грамадскім месцы трымаў у руках плакат з надпісам «Узурпатар». Да суду мужчыну ўтрымлівалі ў жодзінскім следчым ізалятары.

Суд прызнаў Васільева вінаватым у паклёпе на прэзідэнта і прысудзіў да трох гадоў «хіміі». Стала вядома, што 28 снежня 2021 году Сяргей Васільеў пачаў адбываць пакаранне.

Падтрымаць палітвязня можна, напісаўшы яму ліст на адрас: 

  • Сяргею Мяфодзьевічу Васільеву, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №46. 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96.

Нагадаем таксама, што цяпер за кратамі знаходзіцца 68-гадовая пенсіянерка з Мёраў Эма Сцепулёнак, якую таксама прызналі палітзняволенай.

Янка Прас