Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 23 Верасень 2021

Суд над палітвязнем Ігарам Банцэрам перанеслі. Яго хочуць кінуць з «хіміі» на зону

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

23 верасня суд Чыгуначнага раёну Віцебску павінен быў разгледзець заяву адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу №9 аб змене меры пакарання для палітвязня-музыкі Ігара Банцара. Яго вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Суд не адбыўся.

Зранку 23 верасня стала вядома, што паседжанне адбудзецца не ў будынку раённага суду, а на тэрыторыі ПУАТ №9. Рашэнне аб правядзенні выязнога паседжання прыняў суддзя Дзяніс Аляксеенка.

Як паведамілі надзейныя крыніцы, некалькі асуджаных не павялі на працы, а прывялі на паседжанне ў якасці слухачоў ці сведкаў. Ігар Банцэр на пачатку паседжання папрасіў адваката. У выніку суддзя пастанавіў перанесці працэс. Адвакат так і не з'явіўся. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд перанеслі на 29 верасня.

Янка Прас