Панядзелак, 02 Жнівень 2021

Да Бабарыкі не пускаюць адваката. У калоніі тлумачаць, што ён заняты на працы

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)

"Сёння, 2 жніўня, у 9 гадзін раніцы адвакат Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК №1 у Наваполацку, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17.00 немагчымае, бо Віктар Бабарыка на працы і зняць яго з яе нельга", - паведаміў телеграм-канале Бабарыкі ў панядзелак 2 жніўня.

Удакладняецца, што адвакат чакае каб яго дапусцілі да падабароннага. Ён падаў пісьмовую заяву з указаннем на тое, што моцай арт. 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

Як паведамлялася раней, 6 ліпеня 2021 году Вярхоўны суд прысудзіў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку.

Віктар Бабарыка ў маі 2020 году пакінуў пасаду кіраўніка Белгазпрамбанку ў сувязі з рашэннем вылучацца кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі. Зарэгістравацца кандыдатам ён не змог, бо супраць яго распачалі крымінальную справу і арыштавалі. Разам з Бабарыкам арыштавалі і ягонага сына Эдуарда, які быў кіраўніком перадвыбарчага штабу бацькі.

Віталь Кажух