Чацвер, 06 Снежань 2018

Лісты салідарнасьці Міхаілу Жамчужнаму – падтрымайма палітвязьня!

Ацаніць гэты матэрыял
(23 галасоў)
Міхаіл Жамчужны Міхаіл Жамчужны

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі адзінага ў краіне палітвязьня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусьветным днём правоў чалавека.

Гэтая дата сёлета значная ўдвая, бо 10 сьнежня адзначаем і 70-ю гадавіну з моманту прыняцьця аднаго з найважнейшых дакумэнтаў у гісторыі чалавецтва – Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.  

У сваіх віншаваньнях віцебскія актывісты праваабарончага руху высока ацэньваюць унёсак Жамчужнага ў справу абароны і пашырэньня фундамэнтальных правоў чалавека.

Знаходзячыся за кратамі, праваабаронца актыўна змагаецца за свае правы і правы іншых вязьняў. Кіраўніцтва папраўчай калёніі №9 неаднаразова карала яго за актыўную праваабарончую працу зьмяшчэньнем у штрафны ізалятар ці суровым турэмным рэжымам. Міхаіл Ігаравіч, як чалавек ужо немалады, зь цяжкасьцю зносіць усе гэтыя выпрабаваньні.

“Чалавеку, які знаходзіцца ў экстрэмальнай сытуацыі, найперш патрэбная нашая падтрымка і нашая салідарнасьць. Таму заклікаю ў дні сьвяткаваньня 70-годзьдзя прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека падтрымаць Міхаіла Жамчужнага цёплымі лістамі і паштоўкамі. Для яго гэта будзе найдаражэйшым падарункам у гэтыя дні” – заклікае праваабаронца Леанід Сьвецік.

Віншаваньні трэба накіроўваць на адрас: ПК-9, бр.31. вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, 213410, Магілёўская вобласьць.

Лявон Яфрэменка