Грамадзяне Ўкраіны некалькі месяцаў безвынікова шукаюць хоць якую працу ў Віцебску. Маладая пара ў адчаі зьвярнулася па дапамогу ў сацыяльныя сеткі і атрымала безьліч саркастычных камэнтароў. Карыстальнікі раілі як мага хутчэй купляць зваротны білет: “тут сваіх абадранцаў хапае”. “Гэта ж у якой краіне трэба жыць, каб прыехаць у РБ на заробкі?..” – пішуць.  Украінцы ж пакуль не здаюцца…

Гэтым разам здарэньне адбылося ў Пастаўскім раёне. 26 жніўня ўвечары недалёка ад мяжы зь Летувой былі затрыманыя 8 грамадзянаў Віетнаму, а таксама кіроўца-беларус, які іх перавозіў мікрааўтобусам Фольксваген.

Паводле памежнікаў, канал па незаконнай перапраўцы грамадзян Афганістану ў Эўропу празь Беларусь існаваў зь ліпеня бягучага году. Супольную апэрацыю па ліквідацыі каналу праводзілі супрацоўнікі органаў унутраных справаў і памежнага ведамства.

Адсутнасьць візавага рэжыму і памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы дазваляе бесьперашкодна пранікаць на тэрыторыю нашай краіны людзям зь не заўсёды добрапрыстойнымі мэтамі. Бываюць сярод іх і нелегальныя мігранты. Як правіла, канчатковым пунктам іх «падарожжа» зьяўляецца зусім не Беларусь, а краіны Эўрапейскага Зьвязу, куды яны спрабуюць патрапіць любымі спосабамі.

Праз войны, палітычныя і рэлігійныя канфлікты ў блізкім і далёкім замежжы праблема ўцекачоў становіцца ўсё больш актуальнай для Беларусі. Па стане на 1 чэрвеня бягучага году Дэпартамэнтам па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прынятае рашэньне прызнаць уцекачамі 930 чалавек.