Аўторак, 26 Ліпень 2022

У Наваполацку бежанцаў з Украіны апекуе мясцовыя ўлады і аддзяленне "Чырвонага Крыжа"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У цяперашні час, у Наваполацку, знайшлі часовы прытулак 16 бежанцаў з Запарожскай і Луганскай абласцей Украіны. Гэта 11 дарослых і 5 дзяцей. Аказанне дапамогі вымушаным перасяленцам каардынуе Наваполацкая арганізацыя РГА "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа".  Мясцовыя ўлады і спецыялісты БТЧК дапамагаюць украінцам з пошукам і ўладкаваннем на працу, вырашаюць пытанні з лячэннем і з вызначэннем дзяцей у навучальныя ўстановы.

У мясцовая арганізацыя БТЧК спецыяльна для дапамогі пацярпелым грамадзянам Украіны ад расійскай ваеннай агрэсіі сфарміравалі і аднаразова на бязвыплатнай аснове выдалі прадуктовыя наборы, бытавую хімію, пасцельную бялізну, аказалі бежанцам юрыдычную дапамогу, якая вельмі неабходна, пры прыездзе ў іншую краіну. 

Для пераадолення цяжкіх наступстваў жахаў вайны, для ўсіх бежанцаў прадугледжана псіхалагічная дапамога і рэабілітацыя пад наглядам псіхолага, да таго ж для дзяцей даступны пуцёўкі аздараўленчыя лагеры. 

Павел Жукаў