Субота, 19 Жнівень 2017

Ля беларуска-латвійскай мяжы зноў затрымалі мігранта-нелегала

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ля беларуска-латвійскай мяжы зноў затрымалі мігранта-нелегала Фота: http://gpk.gov.by

Затрыманы ў трох кілямэтрах ад мяжы 38-гадовы мужчына паведаміў полацкім памежнікам, што зьяўляецца грамадзянінам Іраку, і што ягонай мэтай было трапіць на тэрыторыю Латвіі ў абыход афіцыйных пунктаў пропуску.

Здарэньне адбылося ў памежнай зоне ў Мёрскім раёне раніцай 12 жніўня. У дачыненьні да іракца распачатая адміністрацыйная справа за спробу незаконнага перасячэньня мяжы, парушэньне правілаў знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі і парушэньне памежнага рэжыму.

Іншых падрабязнасьцяў наконт гэтага выпадку Дзяржаўны памежны камітэт не паведамляе.

Кастусь Дзьвінскі