Помнік – валун з высечаным на ім крыжам – асьвяцілі архімандрыт Сяргей Гаек, сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар Шаўцоў з Полацку і ксёндз Аляксей Асон з Ушачаў.

Культурная імпрэза, прымеркаваная да 250-годзьдзя аўтара знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай», распачалася мінулым суботнім вечарам у некалькіх залях арт-прасторы «Талстога-7». Віцебск стаў другім пасьля сталіцы горадам, куды завітаў праект-прысьвячэньне Міхалу Клеафасу Агінскаму «250».

3 сьнежня ў будынку арт-прасторы «Талстога-7» у залі «Сьвежая рыба» адбылася доўгачаканая прэзэнтацыя праекту «Віцебскі альфабэт». Як адзін з найгалоўных натхняльнікаў праекту, гісторык Раман Воранаў прэзэнтаваў прысутным сьвежанадрукаваную кнігу, якая пад адной вокладкай «Віцебскага альфабэту» аб’яднала 32 культуралягічныя фэномэны гораду над Віцьбай і Дзьвіной.

12 лістапада адбылося некалькі сустрэчаў вядомых менскіх літаратараў зь віцебскай публікай. Першая зь іх прайшла ў адным з унівэрсытэтаў гораду над Дзьвіной, другая – у бітлз-клюбе «Паддашак», што на вуліцы Кастрычніцкай.

Будынак былой каталіцкай капліцы (№25/4 па вуліцы Урыцкага ў Віцебску), пабудаванай у 1859 годзе, зьнясуць, бо ВДУ не мае 2 мільярды рублёў на яго рамонт.