Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 03 Студзень 2023

Да пачатку лютага жыхары Віцебскай вобласці яшчэ змогуць паскардзіцца ў ААН

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў. 

Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол 30 верасня 1992 года. За апошнія трыццаць гадоў Камітэт разгледзеў сотні скаргаў у дачыненні да Рэспублікі Беларусь па шырокім коле пытанняў, ад свабоды выказвання меркаванняў і права на мірныя сходы да справядлівага судовага разбору па справах, звязаных са смяротным пакараннем. З Віцебскай вобласці было пададзена больш за 50 індывідуальных паведамленняў. 

Гэта працэдура садзейнічала развіццю правапрымяняльнай практыкі па важных для Беларусі і іншых дзяржаў-удзельніц пытаннях. 

Супрацоўнікі Камітэта заявілі, што нядаўняе рашэнне Мінска аб дэнансацыі Факультатыўнага пратакола пазбавіць ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якім было адмоўлена ў правасуддзі на нацыянальным узроўні, магчымасці падаваць свае скаргі ў ААН. 

Камітэт зазначыў, што, прымаючы сваё рашэнне аб дэнансацыі, Беларусь не прадставіла канкрэтных тлумачэнняў і не правяла якіх-небудзь кансультацый з грамадзянскай супольнасцю і няўрадавымі арганізацыямі. З прычыны гэтага кроку, Рэспубліка Беларусь, на жаль, становіцца чацвёртай дзяржавай у гісторыі і адзінай дзяржавай у XXI стагоддзі, якая выйшла з Факультатыўнага пратакола, ратыфікаванага 117 дзяржавамі. 

Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, праз тры месяцы пасля таго, як Генеральны сакратар ААН атрымаў адпаведнае апавяшчэнне ад дзяржавы-ўдзельніцы. Камітэт працягне прымаць, рэгістраваць і разглядаць усе скаргі, якія ён атрымае да даты ўваходжання дэнансацыі ў сілу. Па ўсіх скаргах, якія зараз знаходзяцца на разглядзе Камітэта, будуць вынесены рашэнні. Акрамя таго, у адносінах да спраў, у якіх былі ўстаноўлены парушэнні правоў заяўнікаў, па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца наступная дзейнасць у адпаведнасці з палажэннямі Правіл працэдуры Камітэта. 

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб звароце ў КПЧ, трэба звяртацца наўпрост да супрацоўніцы арганізацыі Вівіян Квок па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або ва Упраўленне ААН па правах чалавека па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Іван Чайка