Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Студзень 2017

Маці асуджанага палітыка Сяргея Рыжова скардзіцца ў КПЧ ААН

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Сяргей Рыжоў Сяргей Рыжоў

Тамара Рыжова просіць Камітэт ААН па правох чалавека разгледзець зварот у тэрміновым парадку. Бо, як яна сьцьвярджае, існуе рэальная пагроза для жыцьця і здароўя яе сына, які знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі, а ўсе прававыя магчымасьці абскарджаньня судовага рашэньня па крымінальнай справе ўнутры краіны вычарпаныя.

Нагадаем, віцябчук Сяргей Рыжоў, заснавальнік незарэгістраванай кансэрватыўнай партыі «Белая Русь», у 2010 годзе меў намер стаць кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак сабраць неабходную колькасьць подпісаў у сваю падтрымку ён ня здолеў і быў вымушаны зьняць сваю кандыдатуру. У красавіку 2014 году ён быў абвінавачаны ў хуліганстве і гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару. Суд пакараў палітыка шасьцю з паловай гадамі зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі строгага рэжыму.

У сваім звароце ў КПЧ маці палітыка заяўляе, што крымінальная справа супраць яе сына нібыта сфальшаваная і зьяўляецца помстай уладаў за яго прынцыповую палітычную і грамадзянскую пазыцыю.

Тамара Рыжова просіць Камітэт па правох чалавека:

«1. ...Разгледзець зварот па сутнасьці ў тэрміновым парадку з прычыны рэальна існуючай пагрозы для жыцьця і здароўя палітычнага вязьня Сяргея Рыжова.

  1. Прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальніцай пункту 1 артыкулу 2, падпункту а) пункту 3 артыкулу 2, артыкулу 7, пункту 2 артыкулу 8, пункту 1 артыкулу 9, пункту 1 артыкулу 10, пункту 1 артыкулу 12, пункту 1 артыкулу 14, пункту 1 артыкулу 17, пункту 1 і пункту 2 артыкулу 19, пункту а), пункту b) і пункту с) артыкулу 25, артыкулу 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.
  2. Прапанаваць Рэспубліцы Беларусь пакрыць супрацьпраўна асуджанаму Сяргею Рыжову судовыя выдаткі і рэальна прычыненую парушэньнем правоў и свабодаў чалавека шкоду у выглядзе грашовай кампэнсацыі».

С. Горкі