Віцябчук Генадзь Муратаў апублікаваў у сацыяльнай суполцы «Вольны Віцебск» матывацыйны допіс, у якім прапанаваў жыхарам гораду абмеркаваць ідэю стварэньня ў Віцебску «альтэрнатыўнага незалежнага гарсавету».

У Віцебску 20 сьнежня прайшоў міні-форум гарадзкіх актывістаў. Удзельнікі падвялі вынікі году, абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва з уладамі і мясцовым бізнэсам, спрачаліся і давалі парады пачаткоўцам. Безумоўным хэдлайнэрам сустрэчы быў вядомы менскі актывіст і стваральнік праекту “МотолькоПомоги” Антон Матолька.

Для сходу віцебскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» было выбранае экстравагантнае месца – памяшканьне мастацкага салёну-галерэі «Сьцяна», што месьціцца на вуліцы Леніна. На сустрэчу, якая адбылася 10 лістапада, сабраліся актывісты з розных гарадоў вобласьці – Полацку, Віцебску, Воршы, Бешанковічаў.

3 лістапада, у Зьмітраўскую суботу (паводле бізантыйскай традыцыі), сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі месцы пахаваньняў рэпрэсаваных у ваколіцах Віцебску. Разам з актывістамі імпрэзе памяці ўдзельнічаў і сьвятар.

У Наваполацку 21 верасьня адбылася сустрэча грамадзкіх актывістаў з Валянцінай Сьвяцкай. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з «Канцэпцыяй люстрацыі для Беларусі» – прынцыпамі прыцягненьня да адказнасьці чыноўнікаў,  якія парушаюць правы грамадзян.