Паводле справаздачы аб’яднання, яно налічвае 17 чалавек і правяло ў 2021 годзе 49 мерапрыемстваў.  Арганізацыя паведамляе, што кіруючы орган - Дума грамадскага аб’яднання “Рускі дом” знаходзіцца ў Віцебску, і пра тое што не мае грашовых паступленняў ад замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ Ігар Цеплякоў падзяліўся сваім меркаваннем пра законапраект «Аб зменах у законах па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». На ягоную думку, дзейнасць палітычных партый не павінна дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, «як адбылося ў 2020-м годзе». Без спасылак на хоць якія крыніцы і не называючы канкрэтных грамадскіх утварэнняў, Цеплякоў заяўляе, што «шэраг партыяў, якія займалі радыкальную ў адносінах да ўладаў пазіцыю, спрабавалі «расшатаць рэжым», а фактычна ішлі супраць дзяржаўнага ладу», падпарадкуючыся «замежным «замоўнікам» смуты».

Жыхарка Пастаўскага раёна Ганны Федаронак, якая мела праблемы з уладамі ў Беларусі  за сваю грамадскую актыўнасць у 2020 годзе, 6 месяцаў таму адкрыла ў Польшчы шэлтэр (прытулак) для бежанцаў. Гэта звычайны дом, у якім могуць знайсці прытулак тыя, каму патрэбная тэрміновая рэлакацыя і першапачатковая дапамога.  Фінансуе праект італьянскае прадпрыемства „Progetto Sud”.

У Наваполацку абвясцілі пра тое, што пры мясцовым гарсавеце будзе працаваць моладзевае аб’яднанне. На апошняй сесіі гарсавета было агучана, што стварэнне новага аб’яднання ўжо ідзе: на сённяшні дзень сабрана каля 30-ці заявак на ўдзел ад прадстаўнікоў БРСМ, работнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Трапіць у лік моладзевага органа будзе няпроста: удзельнікаў будзе ўсяго 30, і кожная кандыдатура будзе ўзгадняцца з Наваполацкім гарсаветам.

«Урок мужнасці» для вучняў 6-8 класаў СШ №2 правёў Алег Усціновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» і адгалінавання байкерскага клубу «Ночные волки». Алег Усціновіч пазіцыянуе сябе як аматара вайсковай гісторыі, у прыватнасці, займаецца вывучэннем падзеяй Вялікай Айчыннай вайны на Сенненшчыне. Але на «уроку мужнасці» ён размаўляў з дзецьмі не толькі пра тагачасныя падзеі, але і пра сітуацыю ва Украіне – з пазіцыі чалавека, які выступае «за аб’яднанне рускіх людзей, каб не было гэтых межаў».