«Поводом для данного обращения стала кампания по сносу памятников, посвященных знаковым событиям Второй мировой и Великой Отечественной войн, развернувшаяся в соседних с Республикой Беларусь государствах и получившая особый резонанс в последнее время. Нами она расценивается исключительно как пренебрежение к общей истории и памяти тех поколений граждан республик СССР и стран Восточной Европы, которые плечом к плечу сражались против нацистских захватчиков, стремившихся поработить наши земли и народы», – гаворыцца ў звароце. Відавочна, непасрэднай нагодай для яго было рашэнне пра знос помніка савецкім салдатам у рыжскім Парку Перамогі, прынятае Думай гораду Рыгі 13-га траўня.
У пачатку траўня ў Віцебску каля латышскага консульства было праведзена некалькі несанкцыянаваных мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел прадстаўнікі праўладных грамадскіх структур, што ўваходзяць у загаданы вышэй Каардынацыйны савет -- у прыватнасці, БРСМ, «Белая Русь», а таксама міфічная арганізацыя «Молодежь Витебска». Але падчас гэтых імпрэзаў гучалі заклікі захаваць помнік, а ніяк не прапановы перадаць яго для наступнага ўсталявання на Віцебшчыне.
Зрэшты, у сваім звароце Каардынацыйны савет заклікае таксама ўрады Польшчы і Літвы «не перечеркивать страницы нашей общей истории, не воевать против памятников, подобно средневековым варварам, а сохранить память о тех, кто ценою собственных жизней принёс победу над фашизмом, мир и свободу народам Европы”. Але ў тым выпадку, калі “в угоду сиюминутной политической конъюнктуре власти отдельных европейских стран не готовы сохранять памятники о нашей общей Великой Победе, Витебская область готова принять данные произведения монументального искусства, отражающие историческую политику и тенденции в искусстве своего периода, с целью дальнейшей реставрации и установки на территории области».
Яшчэ раз нагадаем, што “гатоўнасць” усталяваць на Віцебшчыне помнікі з суседніх дзяржаваў не падмацавана аніякім дакументам. Хаця ўстаноўка помніка справа далёка не простая: паводле беларускага заканадаўства, на гэта патрабуецца асабісты дазвол Аляксандра Лукашэнкі. Нават усталяванне якой-кольвек скульптуры не можа адбыцца без дазволу мясцовых уладаў, якія мусяць абапірацца на вынікі грамадскага абмеркавання. Але Каардынацыйны савет вырашыў, што дастаткова будзе пустой заявы, каб у суседніх краінах схамянуліся і пашкадавалі спадчыну манументальнага мастацтва, нібыта вельмі запатрабаваную ў Беларусі. Лішне казаць, што прапанова прадстаўнікоў беларускіх праўладных грамадскіх структур наўрад ці адпавядае меркаванням на гэты конт абсалютнай большасці жыхароў Віцебшчыны.
Станіслаў Іваноўскі