Друкаваць гэтую старонку
Субота, 04 Чэрвень 2022

Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе!

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Падпісваючы гэтую петыцыю, выступаем за свабодную Беларусь у сям'і дзяржаў Еўразвяза. Зварот зроблены да беларусаў усяго свету.

 Чаму менавіта зараз і чаму кожны голас патрэбны?

 23 - 24 чэрвеня 2022 г. на саміце ЕЗ разглядаецца прадастаўленне Украіне, Грузіі, Малдове статусу краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.

Беларусь можа ў чарговы раз застацца белай плямай на карце, краінай, выключанай з працэсаў еўраінтэграцыі.

Аб'яднаемся, каб сказаць "Так!" свабоднай Беларусі ў складзе Еўразвяза. Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам паказаць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям'і.

Падпісаная петыцыя будзе накіравана ў інстытуты Еўразвязу, як выказванне волі беларусаў аб далучэнні да еўрапейскай сям'і. Галасы беларусаў на карысць еўрапейскага выбару дапамогуць утрымліваць міжнародную ўвагу да нашай краіны - ад дапамогі палітычным зняволеным да ўключэння беларусаў у размову аб еўрапейскай інтэграцыі.

Гэта наш шанец заявіць аб сваім еўрапейскім выбары, аб тым, што беларусы не змірыліся з прыгнечаннем мірнага пратэсту, расійскай акупацыяй, і навязаным удзелам у вайне з Украінай.

Калі мы націскаем кнопку "Падпішы петыцыю" - наш шанец на поспех 50 на 50, але калі беларусы праігнаруюць гэты крок, то мы пазбаўляем сябе шанцу на 100%

Падпішыце петыцыю!