Субота, 31 Жнівень 2019

“Мікрараён Білева патанае ў брудзе”. Віцябляне скардзяцца на брак дворнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Засьмечанае Білева. Фота: petitions.by Засьмечанае Білева. Фота: petitions.by

Жыхары віцебскага мікрараёну Білева зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй, у якой патрабуюць ад уладаў зрабіць захады для прыбіраньня сьмецьця і прывядзеньня тэрыторыі мікрараёну ў належны санітарны стан.

“Новы мікрараён Білева, які ўзводзіцца для маладых сем’яў і зараз імкліва разьвіваецца, патанае ў брудзе”, – сьцьвярджаюць аўтары звароту.  

“Бракуе дворнікаў”, – гэтак нам адказваюць у ЖКГ. А тым часам на неўпарадкаваных пляцоўках, у кучах сьмецьця, па якіх бегаюць пацукі, гуляюць нашыя дзеці”, – гаворыцца ў пэтыцыі.  

Жыхары апэлююць да арт. 41 Закону “Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь”, згодна зь якім выканкамы ў межах сваёй кампэтэнцыі арганізуюць працу для добраўпарадкаваньня і забесьпячэньня належнага санітарнага стану тэрыторый населеных пунктаў.

На гэтай падставе аўтары пэтыцыі патрабуюць прыняць меры па ўборцы сьмецьця і зрабіць так, каб тэрыторыя мікрараёну Білева знаходзілася ў належным санітарным стане.