Эканамічнага суда Віцебскай вобласці 30 мая вынес пастанову аб завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Віцебскія лячэбна-працоўныя майстэрні". Такім чынам улады канчаткова закрылі прадпрыемства якое 50 гадоў з'яўлялася цэнтрам па працаўладкаванні і рэабілітацыі для соцень псіханеўралагічных хворых, інвалідаў І і ІІ груп, якія пражывалі ў Віцебскай вобласці. У склад майстэрняў уваходзілі швейны ўчастак, участак тэхнічнага абслугоўвання і цэх па вытворчасці вокнаў і дзвярэй з ПВХ.

За апошнія два гады ў Віцебскай вобласці кіберзлачыннасць вырасла ў некалькі разоў, бо значная частка работнікаў міліцыі занята не расследаваннем рэальных злачынстваў, а зарабляе пошукам у сацыяльных сетках удзельнікаў пратэсту 2020 года і выяўленнем фэйкавых нелаяльных грамадзян існуючаму рэжыму. Правальную барацьбу праваахоўных органаў з інтэрнет-махлярствам пацвярджае свежая міліцэйская статыстыка.

Даючы першае інтэрв’ю раённай газеце «Наша Талачыншчына», нядаўна абраны старшыня партыйнай арганізацыі Уладзімір Міхно палохае землякоў «эканамічным, ваеннымі і інфармацыйнымі выклікамі Захада». І ў духу ваеннага часу разважае пра блакаду Беларусі з боку еўрапейскіх краін, заклікаючы «адстаяць яе цэласнасць і нацыянальную незалежнасць». Ролю новай партыі ён бачыць у тым, каб «умела і цвёрда адстойваць дзяржаўныя інтарэсы краіны, несучы партыйную адказнасць за вынік». Праўда, крыху раней, яшчэ да рэгістрацыі партыі і свайго абрання на партыйны пост, ён распавядаў пра задачы Белай Русі зусім іначай: маўляў, гэта будзе партыя для народа, якая ад ягонага імя будзе весці «прынцыповы, дзелавы, рэзультатыўны дыялог з дзяржавай». На сённяшні дзень, падобна, ні ў якім дыялогу дзяржава не зацікаўлена.

Напярэдадні фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах пашкодзілі чырвона-зялёную стужку, якая абрамляе сцэну ў гарадскім парку. Піша сайт раённай газеты “Пастаўскі край”. Яна была адрамантаваная год таму да мінулага свята “Звіняць цымбалы і гармонік”, якое лічыцца брэндам горада.

Прыкладам, у Мёрскім раёне прэтэнзіі ёсць толькі да дзіцячай школы мастацтваў: маўляў, нягледзячы на падрыхтоўку пераможцаў у музычных і мастацкіх конкурсах, педагогі недастаткова актыўна выкарыстоўваюць анлайн-тэхналогіі. Спрабаваць зразумець, як гэта ўплывае на ўласна навучальны працэс і на рашэнне пастаўленай задачы - папулярызаваць беларускае нацыянальнае майстэрства, захоўваць і развіваць культурную спадчыну, проста не выпадае. Справаздача начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мёрскага райвыканкаму Аляксандра Тронькіна нагадвае выступ адказнага работніка на сходзе КПСС у самыя застойныя савецкія часы. Тады таксама найважнейшай была колькасць ідэалагічна і палітычна «правільных» мерапрыемстваў, а ці давалі яны станоўчыя вынікі, нікога не цікавіла.