У конкурсе ўзялі ўдзел 50 работ, выкананых у розных тэхніках. Абавязковай умова было, каб пры малюнку была тлумачальная запіска наконт задумкі аўтара. Пераможцам конкурсу стаў 11-гадовы віцебскі школьнік Кірыл Нікалаеў, які даслаў некалькі сваіх мастацкіх твораў, і адзін з іх прызнаны найлепшым.

На думку адказных работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, на Віцебшчыне не забяспечваецца падтрыманне стабільнасці і эфектыўнасці вытворчасці сельгаспрадукцыі. Паводле даных за студзень - красавік бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях склаў 102,1 працэнта пры заданні 104 працэнты. З улікам шматмесячнай засухі ў 2023 годзе страты ў галіне могуць скласці каля 15% у параўнанні з мінулым годам.

Па інфармацыі кіраўніка Памежнай службы Латвіі, у ведамства ёсць доказы спроб беларускага боку ўзброіць нелегальных мігрантаў для правакацыі боесутыкненняў на мяжы з краінамі Еўрасаюза. Латвійскія ўлады ведаюць  факты, калі беларускія візаві некалькі разоў прапаноўвалі нелегальным мігрантам агнястрэльную зброю для паспяховага праходжання меж ЕС. Пра гэта паведаміла агенцтва LSM са спасылкай на кіраўніка Памежнай службы Латвіі Гунціса Пуяца.

Гэтая ідэя двойчы з трэскам правальвалася. Першы раз, у 2016 годзе, жыхарам Віцебску ўдалося абараніць парк, які збіраліся вырубіць дзеля будаўніцтва. Другі раз, у 2021 годзе, калі пад копію сабора была абраная іншая пляцоўка – на ўзбярэжжы Дзвіны непадалёк ад гандлёвага дома «Беларусь», справа дайшла толькі да ўстаноўкі памятнага знака на месцы будучага будаўніцтва. Як высветлілася, ініцыятары не мелі належнага фінансавання , аднак цяпер, падобна, грошы знайшліся.

Цяпер кіраўніцтва школ і гімназій Віцебскай вобласці знаходзяцца ў заключнай стадыі рашэння аб адкрыцці профільных класаў. Улады не робяць сакрэту, што колькасць месцаў у профільных класах будзе абмежавана і каб працягнуць навучанне кандыдаты павінны будуць прайсці вельмі жорсткі конкурсны адбор. Таму бацькам і іх дзецям ужо зараз трэба ацаніць свае шанцы на атрыманне паўнацэннай сярэдняй адукацыі або прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і іншых навучальных установах краіны.