Нядзеля, 05 Красавік 2015

Начальнік Віцебскай абласной дзяржаўнай хлебнай інспэкцыі падазраецца ў сыстэматычным атрыманьні хабару

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца справа ў дачыненьні да начальніка Віцебскай абласной інспэкцыі рэспубліканскай установы “Дзяржаўная хлебная інспэкцыя” на падставе артыкулу 430 КК (атрыманьне хабару).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, падчас папярэдняга сьледзтва выяўлена, што кіраўнік сыстэматычна атрымліваў хабар у выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў за выдачу дазвольных дакумэнтаў на выкарыстаньне асобных відаў сыравіны пры вытворчасьці прадукцыі на прадпрыемствах вобласьці.

Службовай асобе інкрымінуецца прыблізна 50 эпізодаў злачыннай дзейнасьці.

Крыніца: БелаПАН