Чацвер, 18 Май 2023

Улады Чашніцкага раёна стварылі рэзерв для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Для ліквідацыі надзвычайных сітуацый Чашніцкі райвыканкам 21 лютага прыняў рашэнне стварыць або папоўніць ужо існуючы рэзерв матэрыяльных рэсурсаў. Для гэтых мэт з мясцовага бюджэту было зрасходавана не менш як 75 тыс. рублёў.

Згодна рашэння каардынацыю работ па стварэнню, асвяжэнню, выкарыстанню і папаўненню мясцовага рэзерву і кантроль за выкарыстаннем выдзеленых матэрыяльных рэсурсаў выканкам усклаў на мясцовую камісію па НС. Таксама ў сваім рашэнні выканкам вызначыў месца размяшчэння стратэгічных рэсурсаў, іх колькасць і наменклатуру.

Чыноўнікі абавязалі камісію на сумму 43 тыс. рублёў закупіць 10 найменняў будаўнічых матэрыялаў. А менавіта: шыбы (50 кв.м.), шыферу (150 лістоў), цэменту (1т.), руберойда (200 кв.м.), піламатэрыялаў у выглядзе лесу кругляка/дошкі (20/100 куб. м), мяшкоў (100 шт.), друзу (20 т.), труб жалезабетонных дыяметрам ад 400 да 1000 мм (5 шт.), пяску (70 т.) і жвіру (25 т.).

Кіраўніцтва выканкама таксама вырашыла аплаціць і зарэзерваваць нафтапрадукты і ёмістасці для іх захоўвання: бензіну АІ-92 (2 т.), дызельнага паліва (5 т.), масел маторных для двухтактных рухавікоў (50 кг.), масел маторных для чатырохтактных (бензінавых/ дызельных) рухавікоў (па 75 кг. кожных) і 20 дваццацілітровых каністраў. На гэта пайшло 32 тыс. бюджэтных рублёў. 

Аднак спецыялісты ў сферы ліквідацыі наступстваў НС сцвярджаюць, што ў выпадку маштабных разбурэнняў зарэзарваных уладамі рэсурсаў будзе недастаткова.

Ілля Сомаў