Аўторак, 16 Май 2023

Арганізацыя падачы пітной вады ў вёску, рамонт дарог, асвятленне вуліц

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін

З такімі праблемамі звярнуліся жыхары Віцебшчыны да кіраўніка вобласці Аляксандра Субоціна падчас прамой тэлефоннай лініі 13 траўня.

Першае тэлефанаванне паступіла ад жыхара Віцебскага раёна. Мужчына звярнуўся з просьбай дапамагчы ў пытанні арганізацыі падачы пітной вады ў вёсцы. Мясцовы калодзеж выйшаў са строю, сваімі сіламі вяскоўцы спрабавалі яго адрамантаваць, але сутыкнуліся з цяжкасцямі, якія без дапамогі ўлады не вырашыць. Да таго ж вада з вадаправода ідзе з пяском і прыдатная толькі для тэхнічнага выкарыстання.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі і дарогі ў Рубе непакоіць жыхароў гэтага віцебскага мікрараёна, ад імя якіх патэлефанавала жанчына. Там просяць навесці парадак у мясцовым яры, высекчы побач дрэвы і адрамантаваць дарогу, па якой зараз, асабліва ў дажджлівыя дні, прайсці праблематычна. Раней жыхары звярталіся да мясцовай улады. У выніку кусты на тэрыторыі абсеклі, дрэвы ўсё яшчэ чакаюць чаргі.

Віцяблянка звярнулася на прамую лінію з просьбай разабрацца. Будучы вадзіцелем аўтобуснага парка, яна, як і іншыя работнікі, стала заўважаць сістэматычны крадзеж паліва. Па словах жанчыны, у канцы сакавіка нястачу вылічваюць з заробкаў супрацоўнікаў прадпрыемства. Праблему вырашыць на месцы не ўдаецца.

Жыхарка вёскі Антонаўка Аршанскага раёна папрасіла дапамагчы з захаваннем мясцовага клуба. У яго зоне абслугоўвання, паводле яе слоў, больш за 600 чалавек. У мінулым годзе жыхары папрасілі палепшыць умовы для заняткаў творчых калектываў зімой. Пасля праверкі будаўнічымі арганізацыямі аказалася, што будынак трухлявы, знаходзіцца ў вартым жалю стане і рамантаваць яго ўжо нельга. Цяпер людзям далі два памяшканні для заняткаў, іншы абноўлены клуб у рэгіёне плануюць адкрыць прыкладна да восені. На гэтыя мэты, паводле мясцовых улад, выдзелена 600 тысяч беларускіх рублёў. Субоцін паабяцаў у бліжэйшы час асабіста пад'ехаць і ацаніць сітуацыю.

Па садзейнічанні ў рамонце балкона ў адной са шматпавярховак Віцебска звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. У доме, пра які ідзе гаворка, жыве яе сын. Кватэра знаходзіцца на шостым паверсе непасрэдна над пешаходнай аркай. Там праводзілі абследаванне па просьбе жыхароў, яно паказала, што бетонная агароджа балкона разбураецца, існуе рызыка абвальвання часткі канструкцый. Заяўнікаў запэўнілі ў тым, што балкон уключаны ў план бягучага рамонту на 2022 год, але пазней у графік гэты адрас не занеслі.

Усяго на прамую лінію старшыні Віцебскага аблвыканкама за тры гадзіны паступіла 30 тэлефанаванняў. Бачна, што ў людзей накапілася шмат нявырашаных пытанняў. Некаторыя дыялогі доўжыліся некалькі хвілін, асобныя пытанні займалі і каля 15.

Людзі таксама звярталіся з пытаннямі рамонту і добраўпарадкавання дарог, выкарыстання зямель агульнага карыстання, затаплення падвала ў шматпавярховым доме, барацьбы з баршчэўнікам.

Жанчына з Віцебска паскардзілася на недастатковае вулічнае асвятленне ў двары жылога дома. Жыхарка вёскі Алексінічы Сенненскага раёна папрасіла арганізаваць аўтобусныя зносіны з райцэнтрам. Падобнае пажаданне гучала ад прадстаўніцы вёскі Старынкі Віцебскага раёна. Сярод іншых праблемных тэм – гэта адсутнасць гарачай вады, недастатковы асартымент у сельскай краме, неабходнасць пераліку зарплаты на карысць работніка.

"Усе праблемы пры добрым падыходзе павінны вырашацца на месцах. На ўзроўні раёна, ЖРЭТ, сельсавета і гэтак далей, - адзначыў Аляксандр Субоцін. - Калі штуршок нейкі надаеш, яно вырашаецца. Справа, па-першае, у нас. Думаю, не толькі ў сістэме ўлады, але і ў людзях, якія звяртаюцца.Кагосьці насамрэч безвыходнасць прымушае звяртацца, а хтосьці выкарыстоўвае як магчымасць для забаўкі і самарэалізацыі. Думаю, мы ўсе павінны стаць лепш.Традыцыйна асноўны сегмент праблем - гэта ЖКГ : капрамонт дамоў, водазабеспячэнне і дарогі”.

З пачатку года на прамых тэлефонных лініях кіраўніка Віцебскай вобласці было дадзена 41 даручэнне, 38 з якіх выкананы. Сярод пытанняў, якія яшчэ застаюцца на кантролі ўладаў, -  завяршэнне ўладкавання праезнай часткі вуліц Баграмяна і 33-й Арміі і арганізацыя аб'езду вуліцы 8-й Задарожнай у абласным цэнтры, а таксама продаж будынка былой школы ў вёсцы Андрановічы Пастаўскага раёна. Пераважная большасць зваротаў у аблвыканкам у цэлым датычыцца пытанняў ЖКГ, утрымання дарог, аховы здароўя і транспартнага абслугоўвання.

Прамыя тэлефонныя лініі Віцебскі аблвыканкам праводзіць штотыдзень па суботах.

Інга Сташэўская