Панядзелак, 15 Май 2023

Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці правялі 166 камеральных праверак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пасля гэтага жыхарам Віцебскай вобласці, якія па меркаванні інспектараў, быццам жывуць не па сродках, давядзецца даплаціць крыху больш за 631 тысячу беларускіх рублёў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі, у І квартале падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці выявілі скрытыя ад падаткаабкладання даходы ў 94 фізічных асоб.

Грамадзянам, якія жывуць не па сродках, па меркаванні падаткавай, патрэбна будзе выплаціць 631,2 тысячы беларускіх рублёў, у тым ліку 10 жыхарам Віцебскай вобласці без афіцыйнага працаўладкавання давядзецца даплаціць амаль 40 тысяч беларускіх рублёў.

Як вылічылі падатковыя службы, сумы перавышэння расходаў над даходамі склалі больш за 2,7 мільёнаў рублёў.

Падатковая інспекцыя нагадвае грамадзянам, што з 1 студзеня 2023 года стаўка падаходнага падатку, якая прымяняецца адносна даходаў, вылічаных падатковым органам зыходзячы з сум перавышэння расходаў над даходамі, устаноўлена ў памеры 26 працэнтаў, тады як асноўная стаўка на ўсе даходы фізічных асоб складае 13 працэнтаў.

Як паведамляюць у ведамстве, усяго ў поле зроку падатковай службы патрапілі 237 грамадзян, у дачыненні да якіх праведзена 166 камеральных праверак адпаведнасці выдаткаў прыбыткам. Па інфармацыі падаткавікоў, амаль у кожнага трэцяга былі выяўлены быццам утоеныя ад падаткаабкладання даходы.

Паводле ведамства, падаходны падатак з фізічных асоб застаецца адной з вядучых крыніц фармавання даходаў кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці. За студзень-сакавік аб'ём паступленняў гэтага падатку склаў 204,8 мільёна беларускіх рублёў, што ў дзеючых цэнах на 19 адсоткаў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.

Інга Сташэўская