Нядзеля, 07 Май 2023

Улады плануюць да канца 2023 года павялічыць выкарыстанне бытавых адходаў на 5%

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Віцебскі абласны камітэт 29 студзеня прыняў рашэнне аб працягу экалагічнай праграмы "Мэта 99", у якой вызначыў колькасныя і якасныя паказчыкі і парадак яе фінансавання. Асноўнай мэтай праграмы – давесці, пры яе реалізацыі, збор другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўку да 99%. Дзяржаўная праграма пачалася ў 2021 годзе і разлічана на пяць гадоў.

На 2023 год улады ўзялі на сябе абавязацельства да канца бягучага года выкарыстанне цвёрдых бытавых адходаў павялічыць з 31 працэнта да 36 працэнтаў.

Для гэтага ў Віцебскай вобласці збяруць 100,8 тыс. тон другаснай сыравіны, куды ўваходзяць папера і кардон, шкло, пластык, аўтамабільныя шыны, адпрацаваныя тэхнічныя маслы, метал, старая тэхніка, энергазберагальныя лямпы і батарэйкі.

Будзе зроблены збор паперы і кардону ў размене 46,8 тыс. т, адходаў шкла 25,1 тыс., палімерных адходаў 15,5 тыс., зношаных шын 7,5 тыс., адпрацаваных тэхнічных алеяў 2,6 тыс., адходаў электрычнага і электроннага абсталявання 3,4 тыс. Акрамя цвёрдых, будзе сабраны і арганічныя ТБА ў колькасці 33,0 тыс. тон.

Больш за палову ад запланаванай колькасці сыравіны будзе сабрана ў прамысловых гарадах рэгіёна, такіх як Віцебск, Орша, Полацк і Наваполацк.

Ірына Далгова