Субота, 25 Люты 2023

У Шуміліне знайшліся “алкаголікі-экстрэмісты”

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Групу ў «ВКонтакте» з назвай «Алкоголики Шумилино» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.  Дарма шукаць падтэксту ў назве групы, апелюючы да вядомага выказвання пра “наркаманаў і прастытутак” - удзельнікаў пратэстаў 2020г.  У групе, зарэгістраванай у 2014 года, усяго 88 чальцоў, а певедамленні й насамрэч у сваёй большыні прысвечаны “алкагольнай тэме. Таксама тут сустракаюцца абвесткі пра згубленыя ці знойдзеныя рэчы, анонсы канцэртаў, запрашэнні наведаць новую цырульню і гд. Што ж “экстрэмісцкага” было заўважана ў шумілінскай групе, раз МУС вырашыла дадаць яе ў сумнавядомы спіс?

Падобна, справа ўсяго ў адзіным допісе,  апублікаваным сёлета ў траўні. Там згаданы Сяргей Ціханоўскі, і ёсць спасылка на мясцовы тэлеграм-канал.

 Шумілінскі раённы суд залічыў “алкголікаў” у “экстрэмісты” 15 лютага.  Але ў групе дагэтуль размяшчаюцца аб’явы: падобна, іх аўтары не ведаюць, што пішуць у “асяродак экстрэмістаў ”.

Міхась Хмара