Чацвер, 03 Лістапад 2022

Кіраўнікі сілавых ведамстваў у Наваполацку сустрэліся з гарадскім актывам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Учора, 2 лістапада, кіраўнікі сілавога блока пагаварылі з актывам Наваполацка і працаўнікамі "Нафтана". Пасля сустрэчы з'явілась адчуванне, што неўзабаве генэралы стануць паўнаўладнымі кіраўнікамі краіны, г.зн. зоймуць усе вышэйшыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і іншыя, кіруючыя пасады. А заканадаўчая база для палітычнай трансфармацыі ў Беларусі падрыхтаваная яшчэ ў 2021 годзе, дзякуючы якой, улада ў краіне можа перайсці да калектыўнага органа - Савета Бяспекі.

У СБ сем чальцоў з'яўляюцца кіруюць «грамадзянскімі» інстытутамі, і восем чальцоў ёсць прадстаўнікі «сілавога» блока. Гэта ўмоўна. Генералаў і вышэйшых афіцэраў у гэтай структуры больш. 

Фармальна СБ не з'яўляецца легітымным органам улады, бо большасць з яго складу не публічныя палітыкі і не прайшлі праз выбары. 

Перавагай «грамадзянскіх» перад «сілавікамі» з'яўляецца тое, што частка з неваенных сяброў СБ маюць у вачах беларускіх грамадзян легітымны статус, бо яны прайшлі праз прамыя ці ўскосныя выбары. Да таго ж, як публічныя палітыкі, яны часцей мільгаюць на экранах тэлевізара, сустракаюцца з прадстаўнікамі мясцовых элітаў, вядуць прыём грамадзян, распараджаюцца фінансамі і іншымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

 У "сілавікоў" палітычнай легітымнасцю праблемы, яны на гэтым фронце ўшчэнт прайграюць "грамадзянскім". Хоць вайскоўцы і маюць у падпарадкаванні войска, тым не менш гэтага нядосыць для таго, каб падпарадкаваць сабе ўсю краіну і без праблем кіраваць ёю. Разумеючы гэтага, "сілавікі", як кажуць, пайшлі ў народ. 

Для дасягнення палітычнай суб'ектнасці самым эфектыўным, з пункту гледжання генералаў, з'яўляюцца, відаць, сустрэчы з прадстаўнікамі вялікіх працоўных калектываў, такім як наваполацкі «Нафтан». На сустрэчах генералы прадаюць працаўнікам прадпрыемстваў тое адзінае, што ў іх ёсць - абяцанні бяспекі і абароненасці.

З палітычнага пункту гледжання гэты тавар далёка не першай свежасці, бо яго ўжо даўно прадаюць і "грамадзянскія" і прапагандысты на дзяржСМІ. Але ў «ваенных» больш нічога няма і ім даводзіцца гэты тавар прапаноўваць у новым пакаванні. 

З гэтага шэрагу ў Наваполацку прагучалі заявы аб тым, што Беларусь зьяўляецца каштоўным геапалітычным рэсурсам, якім хоча завалодаць Захад. Прагныя суседзі спяць і бачаць сябе ўладальнікамі беларускіх прадпрыемстваў, такіх як "Нафтан" і "Палімір". Ну і вядома падступны НАТА пацягае на свяшчэнны саюз Беларусі і Расіі. 

Паралельна "сілавікі" прасоўваюць наратывы аб тым, што не трэба панікаваць бо ў краіне ёсць армія, міліцыя, пракуратура і спецслужбы, якія гатовы ў любую хвіліну абараніць Радзіму ад заходніх агрэсараў і найманых імі здраднікаў з ліку апазіцыі.

Ужо бліжэйшым час і падзеі пакажуць, ці здолеюць «ваенныя» набыць палітычную суб'ектнасць, прадаючы жыхарам краіны сваю ідэю "бяспекі", у процівагу ідэі "стабільнасці", якую даўно эксплуатуюць "грамадзянскія" члены СБ.

Улад Сафонаў