Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Кастрычнік 2022

За тры кварталы асноўныя эканамічныя паказчыкі Віцебскай вобласці паказалі "мінус"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Аналіз даных за мінулыя 9 месяцаў бягучага года, апублікаваных на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, сведчыць аб тым, што рэгіянальная эканоміка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Прычынай крызісных з'яў сталі эканамічныя санкцыі, уведзеныя развітымі краінамі ў дачыненні да Беларусі за саўдзел у вайне ва Украіне і рэпрэсіі, якія праводзяцца ўладамі супраць палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.

 Прамысловасць працуе ў мінус

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 15 193,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 93,7% да ўзроўню студзеня-верасня 2021 г. Рэкардсменамі сталі «Горназдабыўная прамысловасць» з мінусам у 19,6%, Апрацоўчая прамысловасць» - 8,1%. 

У вобласці назіраецца стагнацыя росту даходаў насельніцтва

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў верасні 2022 г. склала 1402,4 рубля. У параўнанні са жніўнем гэты паказчык павялічыўся на 1,5 рубля ці на 0,1%.

У 9 галінах эканомікі з уліковых 15, намінальная зарплата ніжэй за гэты паказчык.

У Віцебску намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за верасень 2022 года склала 1465,3 рублі. У жніўні яе памер быў тым жа.

Колькасць работнікаў стабільна памяншаецца

На пачатак 2022 года колькасць занятых у эканоміцы вобласці было 474, 4 тысячы чалавек. На канец верасня адпаведна налічвалася 464,3 тыс. чалавек. Такім чынам, за тры кварталы з рэгіянальнай эканомікі пайшло 10,1 тыс. работнікаў.

Падзенне валавога рэгіянальнага прадукта не змяншае тэмпаў

Аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта ў бягучых цэнах склаў 12 216,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,6% да ўзроўню студзеня - верасня 2021 г.

Грузаабарот жорстка "тармозіць"

Грузаабарот склаў 1 180,9 млн. тона-кіламетраў, або 78,6% да адпаведнага перыяду 2021 года. Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 111,1 млн. чалавек, або 97,1% да студзеня - верасня 2021 г.

Алег Кунін