Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Кастрычнік 2022

Полацкія ўлады з размахам адсвяткавалі юбілей вызвалення горада ад войскаў Напалеона

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Гарадскія чыноўнікі правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках падзей 210-гадовай даўніны, калі 6-8 кастрычніка 1812 года рускія войскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Вітгенштэйна атакавалі і нанеслі паражэнне французскім "акупантам". Цяпер, напэўна, улады горада думаюць аб тым, як адсвяткаваць іншую гістарычную падзею - 460-годдзе "вызвалення" горада ад палякаў войскамі рускага цара Івана IV Васільевіча (Грознага), якое адбылося 18 лютага 1563 года.

На працягу трохдзённага маштабнага святкавання "цудоўнай перамогі на Дзвіне" было праведзена 11 масавых мерапрыемстваў з удзелам жыхароў горада, работнікаў Музея беларускага кнігадрукавання, Полацкага краязнаўчага музея, выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Актыўную ролю ў святкаванні юбілейнай даты адыгралі супрацоўнікі Цэнтра рускай мовы, гісторыі і культуры, які быў пампезна адкрыты 2 чэрвеня 2022 г. адбылося ў Полацкім калегіуме. 

У зале для цырымоній гарадскога аддзела запісу грамадзянскага стану ў гонар перамогі рускай зброі над “французскімі захопнікамі” быў праведзены Гарадскі баль, а ў канцэртнай зале мясцовага ўніверсітэта адбыўся канцэрт класічнай музыкі 19 стагоддзя. 

На плошчы Свабоды 8 кастрычніка, каля Помніка героям Айчыннай вайны 1812 года, адбыўся ўрачысты цырыманіял і рэканструкцыя бою за Полацк з удзелам ваенна-гістарычных клубаў Беларусі і Расіі. 

Усе мерапрыемствы былі прафінансаваны з мясцовага бюджэту і Прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. 

Павел Жукаў