Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Верасень 2022

За восем месяцаў рэгіянальная эканоміка паказала негатыўны вектар развіцця

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна паведаміла СМІ аб тым, што ў цяперашняй сітуацыі прамысловы комплекс найбольш пацярпеў ад санкцыйнага ціску. У цэлым па годзе ўладамі ацэньваецца недабор выручкі па прамысловасці каля 1 мільярда рублёў. Але на гэтым кепскія навіны аб стане рэгіянальнай эканомікі не скончыліся.

Па апошняй інфармацыі на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, інвестыцыі ў асноўны капітал, за студзень - жнівень склалі 1493,2 млн рублёў, што складае толькі 75% працэнтаў ад інвестыцый, якія былі ўкладзены за гэты перыяд у эканоміку вобласці ў 2021 годзе. 

У Віцебскай вобласці ў жніўні 2022 г. было занята 465,6 тыс. чалавек. Гэта азначае пра тое, што за 8 месяцаў бягучага года з рэгіянальнай эканомікі пайшло 9 тысяч работнікаў. Для параўнання. За ўвесь мінулы год з эканомікі зыйшло 7 тысяч. 

Штомесячнае змяншэнне рабочых і служачых у бягучым годзе склала 1125 чалавек, што ў 2 разы вышэй, чым штомесяц змяншалася з эканомікі (580 работнікаў) у 2021 годзе. Калі адмоўны тэмп на рынку працы захаваецца, то да канца года эканоміка вобласці эканоміка страціць 13,5-14 тыс работнікаў. Гэта будзе абсалютны рэкорд за апошнія 20 гадоў. 

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў жніўні 2022 года склала 1440,9 рубля. У 2021 годзе гэты паказчык вылічаўся ў памеры 1233,7 рубля. То бок рост склаў 16,8 працэнта. Але гэтай лічбе не даводзіцца радавацца. 

Згодна са статыстыкай, за 8 месяцаў рост коштаў на харчовыя і нехарчовыя тавары і паслугі ў Віцебскай вобласці склаў 15,5% адсоткаў, з чаго можна зрабіць выснову аб тым, што практычна ўвесь рост сярэдняга заробку «з'ела» інфляцыя. 

Павел Жукаў